Хутчэй, бяспечней, прасцей: уваходзьце ў Google адным дотыкам.
Уваходзьце хутчэй і бяспечней – з дапамогай Уліковага запісу Google. Эканомце час на ўводзе імён і пароляў і болей карыстайцеся патрэбнымі вам праграмамі і сайтамі.
-
Зручны ўваход
Лёгкае і бяспечнае стварэнне ўліковых запісаў для праграм і сайтаў і ўваход у іх – без неабходнасці ўводзіць імёны і паролі.
-
На любой прыладзе
Звыклы і зручны ўваход ва ўсіх браўзерах і на ўсіх прыладах, якімі вы карыстаецеся, у тым ліку на iOS і Android.
-
Кіраванне падключанымі праграмамі і сайтамі
Кантроль над праграмамі і сайтамі: бяспечнае абагульванне даных уліковага запісу (імя, адрас электроннай пошты, відарыс профілю і г. д.), а таксама кіраванне доступам да праграм Google (напрыклад, Дыск).
-
Бяспечней з Google
Больш ніякіх аднолькавых і ненадзейных пароляў. Калі вы карыстаецеся Уліковым запісам Google для бяспечнага ўваходу, меней праграм і сайтаў захоўваюць вашы паролі, таму вашы даныя лепш абаронены.
Як выкарыстоўваць функцыю "Увайсці праз Google"
Націсніце кнопку "Увайсці праз Google" ў праграме або на сайце
Выберыце, які Уліковы запіс Google выкарыстоўваць
Калі вы ўваходзіце ў праграму або сэрвіс такім чынам упершыню, дазвольце
абагуліць імя, адрас электроннай пошты і відарыс профілю з Уліковага
запісу Google
Некаторыя праграмы могуць запытваць іншую інфармацыю (напрыклад, адрас або
нумар тэлефона) – гэта заўсёды можна змяніць у наладах Уліковага запісу
Google
Перайдзіце ў праграму або на сайт
Вось і ўсё: вы ўвайшлі!
У наступны раз вы зможаце лёгка ўвайсці, выкарыстоўваючы гэты самы Уліковы
запіс Google
-
Бяспека ў стандарце
Вы маеце права карыстацца хуткім і бяспечным спосабам уваходу. Функцыя "Увайсці праз Google" дапамагае абараніцца ад уцечак даных на старонніх сэрвісах за кошт памяншэння колькасці месцаў, у якіх вашы даныя захоўваюцца ў інтэрнэце.
-
Усё пад вашым кантролем
Вы самі вызначаеце, якая інфармацыя абагульваецца з кожнай старонняй праграмай і сайтам. Налады заўсёды можна змяніць ва Уліковым запісе Google.
-
Запраектавана з улікам прыватнасці
Google не выкарыстоўвае інфармацыю і даныя пра вашы дзеянні ў рамках функцыі "Увайсці праз Google" для рэкламы або ў іншых прадуктах Google. Мы строга прытрымліваемся надзейных практык збору і апрацоўкі даных дзеля абароны вашай прыватнасці.